навіны

Адмоўнае сальда вонкавага гандлю Беларусі за месяц вырасла ўдвая

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Долары ЗША. Фота: CFOTO / Future Publishing via Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Долары ЗША. Фота: CFOTO / Future Publishing via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі ў Беларусі за 11 месяцаў 2024 года склала 660,5 млн долараў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банку.

У параўнанні са студзенем – кастрычнікам адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі падвоілася.

У студзені – лістападзе экспарт тавараў і паслуг вырас на 3,8 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года – да 45,19 млрд долараў. Імпарт пры гэтым вырас на 6,5 % – да 45,85 млрд долараў.

Экспарт тавараў павялічыўся на 2,1 % да 36,4 млрд долараў, а імпарт – на 6,4 % да 40,08 млрд долараў. Імпарт перавысіў экспарт на 3,67 млрд долараў. Адмоўнае сальда гандлю таварамі вырасла на 82,6 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.

Экспарт паслуг вырас на 11,8 % да 8,78 млрд долараў, а імпарт – на 7,5 % да 5,77 млрд долараў. Дадатнае сальда гандлю паслугамі склала 3,01 млрд долараў. Гэта на 21,2 % больш, чым год таму.

Незалежныя эканамісты адзначаюць, што ў звычайнай сітуацыі дзяржава можа прыцягнуць інвестыцыі або крэдыты, каб закрыць дэфіцыт гандлю. У Беларусі для гэтага фактычна засталася толькі Расея.

«Калі дэфіцыт будзе хранічна расці, могуць папрасіць падтрымання ў Расеі, улічваючы, што там, наадварот, актыўна расце дадатнае гандлёвае сальда. І гэта прывядзе да яшчэ большай залежнасці ад суседняй краіны. Яшчэ і палітычныя патрабаванні могуць высунуць», – папярэджвала раней эканамістка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10