навіны

ЕБРР не верыць у планы ўладаў Беларусі адносна росту эканомікі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) / Facebook
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Беларуская эканоміка ў 2025 і 2026 гадах можа расці на 2,5 % штогод. Пра гэта гаворыцца ў новым выпуску справаздачы «Перспектывы рэгіянальнай эканомікі» Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

«Рэальны рост ВУП дасягнуў 4 % у 2024 годзе, паводле афіцыйнай статыстыкі, што абумоўлена ростам прамысловасці, будаўніцтва і гандлю ў кантэксце намаганняў у імпартазамяшчэнні і росце залежнасці ад расейскай эканомікі. Аднак экспарт тавараў павялічыўся толькі на 1,2 % на фоне санкцыяў і парушаных гандлёвых шляхоў. Між тым імпарт павялічыўся на 6,1 %, што падвысіла гандлёвы дэфіцыт. Інфляцыя знізілася да 5,2 % да канца 2024 года, гэтаму спрыяў усё яшчэ дзейны кантроль цэнаў. Чаканае запаволенне расейскай эканомікі адлюстроўваецца ў больш нізкім прагназаваным рэальным росце ВУП у Беларусі на ўзроўні 2,5 % у 2025 і 2026 гадах, з высокімі рызыкамі зніжэння», – адзначаюць эксперты.

Планы ўладаў прадугледжваюць рост ВУП Беларусі ў 2025 годзе на 4,1 %. У студзені 2025 года ВУП Беларусі вырас адносна студзеня 2024 года менш – толькі на 2,8 %.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10