навіны

Сацыёлагі паскардзіліся на фінансавую пісьменнасць беларусаў: не ашчаджаюць перад тым, як траціць

Беларускія рублі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія рублі. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Менш як траціна беларусаў вядуць улік прыбыткаў і выдаткаў. Больш за 40 % спачатку трацяць, а потым адкладваюць тое, што застаецца. Вінаватая фінансавая непісьменнасць – ці ўсё ж беднасць?

Часопіс «Банкаўскі веснік» апублікаваў артыкул (PDF) супрацоўніц Інстытуту сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук пра фінансавую пісьменнасць насельніцтва Беларусі ў разрэзе сацыяльных групаў. Найгоршымі ў фінансавай пісьменнасці аказаліся пенсіянеры, але беларусы агулам даюць не надта пазітыўныя адказы пра ашчаджэнне.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Jonathan Raa/NurPhoto via Getty Images

Кіберпартызаны: у Беларусі плануецца павысіць пенсійны ўзрост для жанчын і скараціць тэрмін выплат на дзяцей

навіны

Нават калі браць толькі тых, хто працуе, то толькі 32,2 % вядуць улік даходаў і выдаткаў. Сярод моладзі вядуць улік 29,6 %, сярод пенсіянераў – 28,9 %.


Большасць спачатку траціць грошы, а потым думае пра ашчаджэнне: так робяць больш за 40 %. Усё трацяць і не маюць магчымасці адкладваць сродкі 23 % пенсіянераў, 17,4 % працоўных і 15 % моладзі.

Адказы на пытанне пра выдаткі і ашчаджэнне. Скрыншот: Nbrb.by
Адказы на пытанне пра выдаткі і ашчаджэнне. Скрыншот: Nbrb.by

15,3 % працоўных, 15,4 % моладзі і 26,9 % пенсіянераў зусім не маюць ашчаджэнняў. У выпадку раптоўнай страты асноўнай крыніцы даходу некаторыя пражывуць на ашчаджэнні месяц, некаторыя – тры, шэсць, да года… ды 3 з 10 апытаных не адказваюць на пытанне пра тое, на колькі хопіць ашчаджэнняў.

Адказы на пытанне пра ашчаджэнне. Скрыншот: Nbrb.by
Адказы на пытанне пра ашчаджэнне. Скрыншот: Nbrb.by

Нейкія фінансавыя мэты маюць толькі 57,4 % працоўных, 64,3 % моладзі і ўсяго 26,9 % пенсіянераў. 9 % працоўных і 17,8 % пенсіянераў кажуць, што нічога не робяць для дасягнення фінансавых мэтаў. 4 з 10 працоўных і маладзёнаў ускладваюць адказнасць за свой фінансавы дабрабыт толькі на сябе і не разлічваюць на дзяржаву, а траціна лічыць, што адказнасць у роўнай ступені на асобе, і на дзяржаве.


Дзяржаўныя сацыёлагі шукаюць адказы на пытанні пра фінансавыя інструменты, страхаванне, дзеянні ў выпадку парушэння правоў – ды мала ўвагі надаюць таму, ці застаецца ў беларусаў нешта пасля выдаткаў на жыццё. Але адна з групаў пытанняў паказвае, чаму беларусы могуць кепска ашчаджаць. Аказваецца, дзвюм трацінам даводзілася выбіраць менш карысны тавар толькі таму, што ён таннейшы.

Адказы на пытанне пра фінансавыя праблемы. Скрыншот: Nbrb.by
Адказы на пытанне пра фінансавыя праблемы. Скрыншот: Nbrb.by

Паводле афіцыйнай статыстыкі, сярэдні налічаны заробак у Беларусі дасягнуў у снежні 2024 года 2693,9 рубля або больш як 776 долараў паводле курсу Нацыянальнага банку. Разам з тым, сярэдняя абвестка ў банку вакансіяў прапануе працу толькі за 1000 рублёў на месяц. Сярэдняя пенсія ў Беларусі складае цяпер 852 рублі.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10