навіны

Запазычанасць беларусаў па крэдытах у 2024 годзе вырасла амаль на 5 млрд рублёў

Беларускія рублі. Фота: Белсат
Беларускія рублі. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Агульная запазычанасць беларусаў па банкаўскіх крэдытах на 1 снежня склала 25,455 млрд рублёў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банку Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Эканамічныя вынікі года: усё выратаваў спажывецкі бум беларусаў

Аналітыка

З пачатку 2024 года запазычанасць па крэдытах павялічылася на 4,953 млрд рублёў супраць 3,169 млрд рублёў за 11 месяцаў мінулага года. Рост за снежань склаў 520 млн рублёў.


У выніку беларусы паставілі новы рэкорд у крэдытах, адзначае «Zerkalo».


Найбольш актыўна беларусы сёлета набіралі спажывецкія пазыкі. Агульная сума доўгу па іх склала 9,621 млрд рублёў, павялічыўшыся на 38,8 %. Даўгі па крэдытах на нерухомасць дасягнулі 15,792 млрд рублёў, яны выраслі на 16,8 %.


Раней Нацбанк казаў пра інфляцыйныя і дэвальвацыйныя рызыкі для беларускай эканомікі, звязаныя ў тым ліку з ростам запазычанасці па крэдытах. Аднак эксперты не чакаюць запавольвання іх росту, у тым ліку таму, што ўнутраны попыт стаўся галоўным лакаматывам эканамічнага росту.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10