Гандляванні на Беларускай валютна-фондавай біржы 28 студзеня скончыліся ростам усіх чатырох замежных валютаў.
Долар падаражэў на 0,15 %, ці на 0,5 капейкі, да 3,411 рубля.
Еўра вырас на 0,34 %, ці на 1,2 капейкі, і каштуе 3,57 рубля.
Расейскі рубель дадаў 0,08 %, ці 0,28 капейкі. За 100 расейскіх рублёў даюць 3,4407 беларускага.
Юань вырас на 0,52 %, ці на 2,42 капейкі.
Па выніку гандляванняў еўра вырас да максімуму за паўтара тыдня, а расейскі рубель узняўся на максімум больш як за тры з паловаю месяцы.
Якуб Хруст belsat.eu