Польшча паставіла Украіне больш за 200 танкаў


Польшча перадала Украіне больш за 200 танкаў Т-72 і некалькі дзясяткаў баявых машынаў пяхоты, паведамляе «Польскае радыё».

Раней такія ж танкі перадала Украіне Чэхія.

Фота: AFP

«Спасылаючыся на паведамленне прэм’ера Матэўша Маравецкага адносна ваеннай дапамогі ўкраінскаму боку, яна перавысіла ўжо 7 мільярдаў злотых (1,6 млрд еўраў)», – заявіў намеснік міністра абароны Польшчы Войцех Скуркевіч.

Таксама паведамляюць, што ўсяго ў Польшчы ёсць амаль 400 адзінак танкаў Т-72, ​​частка з якіх у 2019 годзе была мадэрнізаваная, у асноўным палепшылі агнявую моц.

Украіне найперш перадалі танкі, якія не прайшлі мадэрнізацыі.

Акрамя танкаў, Польшча таксама паставіла ва Украіну самаходныя гаўбіцы 2С1 «Гваздзік», ракетныя сістэмы залпавага агню «Град», ракеты «паветра – паветра» для самалётаў МіГ-29 і Су-27. Таксама ва Украіну даставілі беспілотнікі польскай вытворчасці «WB Electronics», дроны «Warmate», пераносныя зенітна-ракетныя комплексы «Пярун» і вялікую колькасць боепрыпасаў.

Hавiны
Эканамічныя наступствы вайны: колькі страціла Украіна і як плануе аднаўляць эканоміку
2022.04.29 11:36

АД belsat.eu

Стужка навінаў