Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch» паведамляе, што сабрала доказы ваенных злачынстваў у Бучы каля Кіевам, якую 31 сакавіка вызвалілі з-пад акупацыі, піша «Wall Street Journal».
Буча месціцца на паўночным захадзе ад Кіева. Цягам апошніх тыдняў тут ішлі жорсткія баі паміж расейскімі і ўкраінскімі войскамі.
Пасля таго як акупанты пакінулі горад, там былі знойдзеныя трупы цывільных асобаў.
Праваабаронцы паразмаўлялі з жанчынай, сведкаю таго, як расейскія вайскоўцы атачылі пяцёх мужчынаў і забілі аднаго з іх стрэлам у патыліцу.
«Мы зафіксавалі бясспрэчны выпадак кары расейскімі вайскоўцамі ў Бучы 4 сакавіка», – заявіла прадстаўніца «Human Rights Watch».
Пасля вызвалення з-пад акупацыі мясцовыя жыхары выкапалі брацкія магілы і пачалі хаваць забітых. На гэты момант пахавалі каля 300 чалавек, шмат целаў застаецца ляжаць на вуліцах. Іх пахаваюць, калі сапёры скончаць размініраванне.
Дарадца прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Міхайла Падаляк апублікаваў у Twitter фотаздымак, на якім бачныя целы трох мужчынаў, якіх застрэлілі расейскія вайскоўцы. У аднаго з іх былі звязаныя рукі.
«Гэтыя людзі не служылі ў арміі. У іх не было зброі. Яны не ўяўлялі ніякай пагрозы», – напісаў дарадца прэзідэнта.
Міністэрства абароны Расеі не пракаментавала абвінавачанняў на адрас вайскоўцаў, звязаных з Бучаю.
ГГ belsat.eu