Польскія памежнікі за 2022 год зафіксавалі 15,6 тысячаў спроб нелегальнага перасячэння мяжы


За 2022 год з тэрыторыі Беларусі зафіксавана 15,6 тысячаў спроб нелегальна перасекчы мяжу з Польшчай. Пра гэта паведамляюць польскія памежнікі.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы.
Фота: Straz_Graniczna/Twitter

Толькі за ўчорашні дзень, 30 снежня, 52 замежнікі паспрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу, у тым ліку 6 чалавек, якія падышлі да шлагбауму на мяжы. За дапамогу былі затрыманыя 3 грамадзяніны Украіны.

Польскія ўлады паведамілі 1 лістапада аб завяршэнні будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю вышынёю ў 5,5 метраў і працягласцю 187 кіламетраў, але яна ўсё роўна спыняе не ўсіх. Раней паведамлялася, што мігранты спрабуюць пералезці плот па драбінах, а беларускія памежнікі пілуюць «балгаркамі» дзіры ў плоце і прапускаюць мігрантаў.

Напрыканцы году Польшча ўвяла ў эксплуатацыю яшчэ 2 секцыі электроннага бар’ера на граніцы з Беларуссю. Іх даўжыня склала 17,2 км і 18,1 км.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў