ЗСУ папярэджваюць аб магчымых правакацыях на мяжы з Беларуссю


Украінскі Генштаб не выключае правакацыяў расейскіх войскаў на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе Генштаб Украіны ў Facebook. Украіна паведамляе аб разгортванні расейскіх «Іскандэраў-М» на мяжы з Беларуссю.

Расейскі ракетны комплекс «Іскандэр».
Фота: mil.ru

Генштаб Украіны адзначае, што пакуль не выключае правакацыяў войскаў РФ у памежных раёнах. Захоўваецца пагроза ракетна-бомбавых удараў па аб’ектах вайсковай і цывільнай інфраструктуры.

«Паводле наяўнай інфармацыі, на тэрыторыі Беларусі да гэтага часу разгорнутыя расейскія АТРК «Іскандэр-М», а асобныя авіяцыйныя падраздзяленні паветраных сілаў РФ і ў далейшым базуюцца на некалькіх аэрадромах», – падкрэсліваюць у заяве Генштабу ЗСУ.

ЗСУ паведамілі, што беларускія падраздзяленні працягваюць узмацняць украінска-беларускую мяжы ў Берасцейскай і Гомельскай вобласці.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў