Падчас тушэння пажару на льнозаводзе памёр супрацоўнік МНС


Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Мазоль.
Фота: МНС

Сёння, 25 кастрычніка, падчас тушэння пажару на льнозаводзе ў гарадскім пасёлку Лёзна намесніку начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэю Мазалю стала блага, паведамляе прэс-служба МНС.

Калега і медыкі хуткай дапамогі надалі яму экстранную дапамогу.

У 16:05 Андрэй Мазоль памёр.

Агонь на льназаводзе атрымалася пагасіць толькі праз дзве гадзіны пасля таго, як стала вядома пра пажар.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў