У Менску пачалі судзіць дырэктара газеты «Белорусы и рынок»


У гарадскім судзе Менску пачалі разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых, піша «Вясна». Дырэктара выдання затрымалі супрацоўнікі КДБ 18 траўня летась.

Канстанцін Залатых.
Фота: Беларусы і рынак

Канстанціна Залатых, медыяменеджара і дырэктара газеты «Белорусы и рынок», вінавацяць паводле чатырох артыкулаў КК. Яму інкрымінуюць ч. 2 арт. 130 («Распальванне варожасці»), ч. 1 арт. 368 («Абраза прэзідэнта»), арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»), ч. 2 арт. 426 («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў»). Працэс вядзе суддзя Алена Шылько.

Дырэктара выдання затрымалі 18 траўня летась супрацоўнікі КДБ.

Падтрымаць Канстанціна Залатых можна грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролямі, лістамі салідарнасці і тэлеграмамі на адрас:

СІЗА № 1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Менск.

Артыкулы
Журналістаў Алеся Любенчука і Канстанціна Залатых прызналі палітвязнямі
2022.06.08 11:59

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў