Марока перадае Украіне танкі Т-72Б, якія 20 гадоў таму набылі ў Беларусі


Каралеўства Марока перадало свае танкі Т-72Б Украіне. Дакладная колькасць пастаўленай бранятэхнікі не агучваецца, піша выданне Menadefense.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Танк Т-72Б3.
Фота: mod.mil.rus / Facebook

Яшчэ летась каралеўства Марока пагадзілася перадаць танкі Т-72Б Украіне. Такой згоды бакі дасягнулі падчас саміту «Рамштайн» у красавіку 2022 году. Замест перададзеных Т-72 Марока можа атрымаць амерыканскія танкі «Abrams».

Колькасць перададзеных танкаў не агучваецца, вядома, што на ўзбраенні Каралеўства было каля 300 танкаў Т-72. Краіна набыла зброю ў 1999 і 2000 гадах у Беларусі. У тыя гады мараканскія ўлады мелі намер стварыць так званую «расейскую» брыгаду, якая б стала своеасаблівым адказам на створаныя алжырскія бранятанкавыя дывізіі.

Цяпер некалі беларускія танкі пойдуць на фронт супраць расейскіх войскаў.

Hавiны
Прэм’ер Польшчы: Калі Нямеччына не хоча перадаваць «Leopard» – мы сфармуем меншую кааліцыю
2023.01.22 16:31

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў