ЗША не бачаць прыкметаў размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі


ЗША пакуль не бачаць прыкметаў перамяшчэння ядравай зброі ў Беларусь. Пра гэта 12 чэрвеня падчас брыфінгу заявіў каардынатар стратэгічных камунікацыяў у Радзе нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі.

Джон Кірбі.
Фота: AP/ «Голас Амерыкі» / voanews.com

«Мы не бачылі ніякіх прыкмет таго, што перамяшчэнне ядравай зброі хутка пачнецца або ўжо адбываецца», – сказаў Джон Кірбі.

Таксама, паводле яго, нябачна «ніякіх прыкмет чаго-небудзь, што прымусіла б нас змяніць нашу ўласную пазіцыю адносна ядравай гатовасці або патэнцыялу». Рыторыку ж Аляксандра Лукашэнкі адносна ядравай зброі Кірбі назваў безразважнай і безадказнай.

Hавiны
ЗША пра размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі: «Неабдуманае і безадказнае пазёрства»
2023.06.10 09:37

Раней ён казаў, што намер размясціць ядравую зброю ў Беларусі – «гэта яшчэ адзін прыклад проста неабдуманай і безадказнай рыторыкі і пазёрства наконт ядравага патэнцыялу з боку спадара Пуціна і Масквы».

Саму ж ядравую зброю Пуцін і Лукашэнка плануюць размясціць 7-8 ліпеня – напярэдадні саміту NATO ў Вільні.

Каментар
Палітолаг Карбалевіч: Размова Пуціна з Лукашэнкам у Сочы паказвае стан суверэнітэту Беларусі
2023.06.10 01:01

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў