​Аб'яднаны пераходны кабінет выступае супраць забароны шэнгенскіх візаў для беларусаў


Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету па міжнародных адносінах Валер Кавалеўскі выступіў супраць забароны на шэнгенскія візы для беларусаў.

Александр Азаров, Павел Латушко, Светлана Тихановская, Валерий Ковалевский, Валерий Сахащик, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Другі дзень канферэнцыі дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь». На здымку (злева направа) – Аляксандр Азараў, Павел Латушка, Святлана Ціханоўская, Валер Кавалеўскі і Валер Сахашчык. Вільня, Літва. 9 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

Паводле яго слоў, зараз працягваецца праца над тым, каб не дапусціць абмежаванняў па атрыманні шэнгенскіх віз для беларусаў, а наадварот, пашырыць магчымасці іх атрымання.

Таксама Валер Кавалеўскі пракаментаваў заклік Сейма Латвіі закрыць мяжу для беларусаў:

«Заклік Сейма Латвіі да краінаў Еўразвязу спыніць дзеянне турыстычных візаў і абмежаваць выдачу візаў на ўезд грамадзянам Беларусі пераносіць цяжар адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны з Аляксандра Лукашэнкі і яго дыктатарскага рэжыму на беларускі народ, абсалютная большасць якога выступае супраць гэтай вайны і з’яўляецца абʼектам рэпрэсій ужо трэці год. Заклікаем краіны Еўразвязу не дапамагаць рэжыму ізаляваць беларускі народ ад еўрапейскіх каштоўнасцяў і не пакідаць яго сам-насам з агрэсіўнай Расеяй.

У гэтых умовах адпаведным кантэксту рашэннем выглядала б пашырэнне магчымасцяў для беларусаў атрымліваць шэнгенскія і нацыянальныя візы краінаў ЕЗ дзеля кантактаў паміж людзьмі, адукацыйнага і культурнага абмену. Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі працягне працаваць над тым, каб не дапусціць абмежавальных захадаў супраць беларусаў у ЕЗ і ў іншых краінах і каб аптымізаваць дзейныя працэдуры атрымання візаў».

Абноўлена
Латвія хоча, каб Еўразвяз забараніў выдаваць візы беларусам
2022.08.11 12:56

Таксама сёння, 11 жніўня, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заявіў, што не падтрымлівае ідэю агульнай забароны на ўезд расейцаў у ЕЗ, напрыклад, у турыстычных мэтах.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў