Узровень вады ў вадасховішчы Кахоўскай ГЭС упаў ніжэй «мёртвай кропкі»


Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы цяпер складае 12,5 метраў. Пры гэтым вада працягвае выцякаць праз разбураную плаціну. Мінімальны ўзровень вады, які неабходны для водазабору, складае 12,7 метраў, піша UNIAN.

Кахоўская ГЭС. Крыніца: energoatom_ua / Telegram

Узровень вады ў вадасховішчы Кахоўскай ГЭС дасягнуў ніжэй за «мёртвую кропку». Але і да гэтага часу вада выцякае, цяпер яе ўзровень складае 12,5 метраў.

«Пад вадой цяпер знаходзіцца палова станцыі, другая палова на 70% у вадзе. Земляны ўчастак паміж шлюзам і станцыяй таксама будзе размыты вадой», – паведаміў генеральны дырэктар «Укргідраэнерга» Ігар Сірата.

Узровень «мёртвай кропкі» складае 12,7 метраў. Калі вады апускаецца ніжэй, то водазабор для населеных пунктаў і для ахаладжэння Запарожскай АЭС стане немагчымым.

Скід вады з вадасховішча працягваецца і цяпер складае каля 1 метра за содні. Гендырэктар «Укргідраэнерга» мяркуе, што вадасховішча страціць яшчэ каля 8,5 метраў вады ад узроўню, які быў да падрыву.

«З такімі тэмпамі чакаецца, што скід вады будзе адбывацца яшчэ каля 7-8 дзён», – падкрэсліў Сірата.

У Кіеве цяпер займаюцца распрацаваннем праекту рамонту гідраэлектрастанцыі.

Аб’ектыў
Разбурэнне Кахоўскай ГЭС: якія будуць наступствы катастрофы?
2023.06.06 22:17

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў