Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў вельмі цяжкім псіхалагічным стане


Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якую цяпер утрымліваюць у СІЗА і будуць судзіць па новай крымінальнай справе, знаходзіцца ў вельмі цяжкім псіхалагічным стане. Пра гэта паведаміў «Радыё Свабода» муж жанчыны Андрэй Шарэнда са спасылкай на крыніцу, якая бачылася з Палінай у Гомельскім СІЗА 7 чэрвеня.

Паліна Шарэнда-Панасюк.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Імя крыніцы Андрэй не раскрывае з меркаванняў бяспекі, але кажа, што звесткі пра стан Паліны дакладныя.

«З добрых навінаў, што Паліна жывая, з дрэнных – што яе стан у псіхалагічным сэнсе вельмі і вельмі складаны, цяжкі. Яе працягваюць мучыць, фактычна катаваць. Як яшчэ гэта назваць, калі зноў не вызвалілі, хоць тэрмін скончыўся, а закінулі ў следчы ізалятар і будуць зноў судзіць? Толькі катаваннем. І на сваякоў таксама маральна ціснуць», – сказаў муж палітзняволенай.

Паводле звестак Андрэя Шарэнды, сваякі ягонай жонкі спрабавалі перадаць ёй харчовую перадачу, але яе не прынялі, бо нібыта хтосьці ўжо перадаў ёй норму прадуктаў на месяц – 30 кілаграмаў.

« Гэтым разам невядомыя «добразычліўцы« прынеслі ёй мех старой морквы. Яблык яшчэ няма, як рабілі летась, дык цяпер дораць моркву. Здзекуюцца з Паліны і яе сваякоў. Гэта яўна спланаваная, заказаная наверсе правакацыя, якой яны мэтанакіравана дабіваюць невінаватага чалавека», – мяркуе Андрэй Шарэнда.

Беларус беларусу
Паліна Шарэнда-Панасюк. Новая справа за два дні да вызвалення
2024.05.24 16:25

21 траўня актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці з жаночай калоніі ў Зарэччы пасля сканчэння прызначанага ёй тэрміну, але яе не выпусцілі. Стала вядома, што жанчыну перавялі ў Гомельскае СІЗА па новай крымінальнай справе паводле арт.411 КК РБ – «Грубае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Паліне пагражае яшчэ адзін год зняволення – ужо трэці паводле арт.411.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 году і асудзілі на 2 гады зняволення па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 364 («Гвалт ці пагроза гвалту адносна супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 368 («Абраза прэзідэнта»). Пазней жанчыну двойчы судзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» і дадалі яшчэ 2 гады зняволення.

Паліна Шарэнда-Панасюк – маці дваіх дзяцей, якія цяпер жывуць у Вільні разам з бацькам, Андрэем Шарэндам.

Беларускі свет
Лукашэнка забраў маці – малы сын на яе забыўся
2024.04.30 16:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў