З пачатку вайны ва Украіне зніклі без вестак амаль 6800 чалавек


«Медиазона» апублікавала звесткі Нацыянальнай паліцыі Украіны аб колькасці зніклых без вестак украінцаў і неапазнаных целаў.

Паводле праваахоўных органаў, з пачатку вайны да 26 траўня ў паліцыю падалі 9030 заяваў аб зніклых без вестак, 6793 чалавек усё яшчэ шукаюць. Больш за ўсё зніклых у Данецкай (1660 чалавек), Кіеўскай (584), Харкаўскай (581), Палтаўскай (579) і Днепрапятроўскай (566) вобласцях.

У ведамстве зафіксавалі 1115 неапазнаных целаў. Больш за ўсё неапазнаных загінулых у Кіеве (239 целаў), а таксама ў Кіеўскай (234), Тэрнопальскай (152), Луганскай (123) і Чарнігаўскай (85) вобласцях.

Аналітыка
Колькі мірных жыхароў загінулі ва Украіне з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі?
2022.05.09 16:54
  • Управа вярхоўнага камісара ААН у справе правоў чалавека (OHCHR) 1 чэрвеня заяўляла пра 4113 пацверджаных выпадкаў гібелі цывільных асобаў ва Украіне. Гэтыя звесткі не вычарпальныя, што прызнаюць у OHCHR. Толькі ў Марыупалі, паводле мясцовых уладаў, у выніку баявых дзеянняў маглі загінуць каля 22 тысяч мірных жыхароў.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў