Аналітыка

Рост цэнаў, ціск на курс і крохкасць эканомікі. Палітыка Нацыянальнага банку вядзе да праблемаў

Людзі каля ЦУМу і станцыі метро 26 чэрвеня 2019 года ў Менску, Беларусь. Фота: П'ер Кром / Getty Images
Людзі каля ЦУМу і станцыі метро 26 чэрвеня 2019 года ў Менску, Беларусь. Фота: П'ер Кром / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Выдаткі насельніцтва і рост эканомікі б'юць рэкорды, аднак гэта вядзе да сурʼёзных праблемаў. Сітуацыю пагаршае палітыка Нацыянальнага банку, які мае намер стымуляваць рост крэдытамі. Эксперт BEROC Анатоль Харытончык апавёў на брыфінгу, чаму гэта пагражае ростам цэнаў і зніжэннем курсу беларускага рубля, а пры дрэнных вонкавых умовах яшчэ і спадам эканомікі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будоўля жылога комплексу «Менск Свет». Менск, Беларусь. 2021 год. Фота: Белсат

Крэдыты даражэюць, але цэны на жытло не зніжаюцца, бо долар танны

Аналітыка

Выдаткі ў краіне падганяюць рост эканомікі


У сакавіку рост беларускай эканомікі заставаўся высокі – 3 % да сакавіка 2024 года, адзначыў Анатоль Харытончык. Па выніках трох першых месяцаў 2025-га ВУП вырас на 3,1 %. А рост у параўнанні з чацвёртым кварталам мінулага года склаў 1,7–1,8 %.


«Гэта прыкметна перавышае збалансаваны тэмп для Беларусі», – удакладніў Анатоль Харытончык. – Аб'ём ВУП у першым квартале яшчэ больш адхіліўся ўверх ад раўнаважнага ўзроўню. Сярэдні паказнік даваеннага, 2021 года перавышаны прыкладна на 5,4 %. Можна канстатаваць, што ў першым квартале ВУП Беларусі зноў абнавіў гістарычны максімум».


Рост падтрымліваўся моцным унутраным попытам: раслі і выдаткі насельніцтва, і інвестыцыі.

,,

«Пасля выхаду паказнікаў на гістарычны пік у снежні мінулага года спажыванне тавараў насельніцтвам заставалася вельмі высокім. Яго падтрымліваў рост заробкаў у асяроддзі дэфіцыту работнікаў ды бюджэтнага стымулу і даволі высокая крэдытная актыўнасць насельніцтва», – кажа Харытончык.


Эксперт адзначае, што тэмпы крэдытавання беларусаў замарудзіліся. Пры гэтым, калі ўлічыць паслугі, то сумарна, паводле папярэдніх звестак, беларусы ў гэтым квартале выдаткавалі больш прыкладна на 3 % у параўнанні з папярэднім.


«Гэта вельмі высокі тэмп росту. І ў рэальным выражэнні аб'ём спажывання насельніцтвам у першым квартале прыкладна на 30 % перавышаў сярэдні ўзровень 2021 года. Гэта значыць, перагрэў спажывецкага попыту павялічваўся і быў вельмі сурʼёзны», – працягвае Анатоль Харытончык.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына выбірае сыр на прылаўку супермаркету 25 кастрычніка 2022 года ў Менску, Беларусь. Фота: Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына выбірае сыр на прылаўку супермаркету 25 кастрычніка 2022 года ў Менску, Беларусь. Фота: Getty Images
Пункт абмену валютаў у ГУМе. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2021 года. Фота: Белсат

Долар на мінімуме больш як за паўтара года. Гэта надоўга?

Аналітыка

Нацбанк праз рост ставак па крэдытах спрабаваў затармазіць спажыванне сярод насельніцтва. Аднак эксперт сумняваецца, што такія намеры дадуць вынікі, улічваючы іншыя захады рэгулятара:


«Нарошчваць інвестыцыйнае крэдытаванне [напрыклад, на абсталяванне, інфраструктуру і гэтак далей. – Заўв. рэд.] Нацбанк будзе ўсё роўна».


Гэта прывядзе да таго, што грошай у людзей усё роўна будзе больш, бо чым больш інвестыцыяў, тым больш будзе сыходзіць на аплату працы, прыбытак і падаткі.


«У спалучэнні з дэфіцытам кадраў, які правакуе рост заробкаў, гэта будзе падтрымліваць залішні попыт у спажывецкім сегменце і надалей», – адзначае эканаміст.


Інвестыцыйны попыт ужо моцна вырас па выніках першага кварталу. Паводле папярэдніх разлікаў, ён мог дадаць больш як 5 % да ўзроўню чацвёртага кварталу 2024 года.


«Гэтаму росту інвестыцыяў спрыяў як прырост дабаўленай кошту будаўніцтва прыкладна на 2 % да чацвёртага кварталу, так і павелічэнне ўкладанняў у актыўную частку асноўных сродкаў: машыны, абсталяванне, транспартавыя сродкі, – кажа Анатоль Харытончык. – Пры гэтым эфектыўнасць інвестыцыяў па-ранейшаму застаецца пад пытаннем.

,,

Нягледзячы на даволі прыкметны рост інвестыцыяў у 2023–2024 гадах, доля прыбытку ў ВУП летась упала да гістарычнага мінімуму, 35,3 %. Столькі ж было толькі адзін раз з 1990 года – у 2006-м».


Эксперт падкрэслівае: намер Нацыянальнага банку і далей стымуляваць крэдытаванне можа часова падтрымаць рост інвестыцыяў, але коштам узмацнення перагрэву эканомікі.


Прадпрыемствы працуюць на склад


Пакуль інвестыцыі і завышаныя выдаткі людзей разганяюць эканоміку, попыт на беларускія тавары за мяжой аслабеў, што, наадварот, цягне ВУП уніз.


«Экспарт у фізічных аб'ёмах скараціўся ў першым квартале, – зазначае Харытончык. – Пастаўкі ў Расею знізіліся. У фізічных абʼёмах яны ніжэйшыя за паказнікі мінулага года, але ўсё яшчэ прыкметна вышэйшыя за даваенныя ўзроўні».


Паслабленне экспарту ў Расею эканаміст звязвае з высокаю канкурэнцыяй, таксама ў Расеі запаволіўся інвестыцыйны попыт:


«Менавіта ў частцы інвестыцыйнага экспарту, мабыць, маюцца прыкметныя цяжкасці з рэалізацыяй беларускіх тавараў на расейскім рынку».

Новыя трактары на заводскай тэрыторыі ў Менску, Беларусь. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Сяргей Гунееў / Getty Images
Новыя трактары на заводскай тэрыторыі ў Менску, Беларусь. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Сяргей Гунееў / Getty Images

Імпарт пры гэтым заставаўся павышаны ў пачатку года праз перагрэў унутранага попыту: каб задаволіць запыты пакупнікоў, даводзіцца больш закупляцца за мяжой. У выніку дэфіцыт вонкавага гандлю чакаецца ў дыяпазоне 2–3 % ВУП, адзначае эксперт. Гэта ў тым ліку можа ціснуць на курс беларускага рубля – яго пазіцыі да замежных валютаў могуць аслабнуць.


«Дэфіцыт гандлю ў першым квартале заставаўся значна вышэйшы за норму для Беларусі», – адзначае Харытончык.


І хоць экспарт слабее, экспартаарыентаваная прамысловасць прыкметна нарасціла вытворчасць у першым квартале.


«Квартальны выпуск дасягнуў гістарычнага максімуму, а дададзеная вартасць амаль на 9 % перавысіла сярэдняе значэнне 2021 года», – адзначае эксперт.


Такая сітуацыя прывяла да росту складскіх запасаў. Яны склалі каля 75 % ад узроўню сярэднямесячнай вытворчасці.

,,

«Больш было толькі ў пачатку пандэміі, калі беларускія прадпрыемствы таксама не змяншалі абароты пры мёртвым попыце», – адзначае эканаміст.


Сітуацыя ў эканоміцы ўсё больш цісне на цэны


Празмерны попыт, высокія цэны ў Расеі і паслабленне беларускага рубля да расейскага прывялі да росту коштаў. Па выніках першага кварталу інфляцыя ў гадавым выражэнні склала 5,9 %.


Нядаўна ўлады чарговы раз трохі аслабілі цэнавае рэгуляванне паводле пастановы № 713, аднак гэта не прывядзе да сур'ёзнага росту цэнаў, бо аслабляецца рэгуляванне на невялікую частку спажывецкага кошыка. Цэны хутчэй будуць расці праз крэдытную палітыку Нацыянальнага банку, мяркуе эксперт.

 Жанчына купляе ёгурт у супермаркеце, 21 жніўня 2023 года, Менск, Беларусь. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Getty Images
Жанчына купляе ёгурт у супермаркеце, 21 жніўня 2023 года, Менск, Беларусь. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Getty Images
Жанчына расплочваецца за набытыя прадукты. Менск, Беларусь. Верасень 2021 года. Фота: Белсат

Новае рэгуляванне цэнаў: што з імі цяпер будзе?

Аналітыка

Адпаведна змена прыярытэтаў Нацбанку на крэдытнае падтрыманне эканомікі і павышэнне яго талерантнасці да інфляцыйных рызык можа прывесці да большага часовага росту ВУП у бягучым годзе, чым чакалася раней», – кажа ён.


У выніку гэта будзе і падганяць інфляцыю, ціснуць на валютны рынак.


«Сфармаваных рэзерваў пакуль дастаткова, каб латаць гэтыя парывы даволі працяглы час. Але толькі пры ўмове захавання параўнальна спрыяльнай кан'юнктуры ў сусветнай і расейскай эканоміцы», – падводзіць рысу Анатоль Харытончык.


Арсен Рудэнка / ІР belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10