навіны

Банкі цяпер абавязаныя расказваць пра пакупкі беларусаў за мяжой. Каго гэта закране?

Банкаўская картка «Белкарт». Фота: sb.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

Змяненні ў Падатковы кодэкс Беларусі, якія набылі моц 1 траўня, абавязалі банкі і плацежныя сістэмы расказваць пра ўсе пакупкі, якія беларусы робяць за мяжой. «Белсат» разбіраўся, што цяпер змянілася і каго гэта будзе датычыць.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года. Фота: ІА / Белсат
Золатавалютныя рэзервы ў Беларусі амаль дасягнулі 11 млрд долараў – гэта новы рэкорд навіны

Паводле паправак у Падатковы кодэкс, з 1 траўня банкі (пастаўнікі плацежных паслуг), працэсінгавыя цэнтры, уладальнікі і аператары плацежных сістэмаў павінны паведамляць пра перавод грошай, у тым ліку электронных грошай, на адрас замежных арганізацыяў і ІП або іншых асобаў, якія надаюць паслугі або прадаюць тавары онлайн, а таксама калі такія замежныя асобы робяць пераводы пакупнікам паслуг або тавараў у Беларусі.

Раней банкі, працэсінгавыя цэнтры, уладальнікі плацежных сістэмаў павінны былі паведамляць толькі пра перавод грошай на адрас замежнай арганізацыі, якая надае паслугі ў электроннай форме для фізічных асобаў. Гаворкі пра тавары, як і пра ІП ды іншых асобаў, не вялося.

Акрамя таго, аператары электрасувязі і інтэрнэт-правайдары цяпер абавязаныя падаваць звесткі пра наданне паслуг у электроннай форме, электронны дыстанцыйны продаж тавараў замежным асобам.

Форма надання такіх звестак мае ўлучаць найменне замежных пастаўнікоў, колькасць, суму і валюту плацяжоў, утрымліваючы як спісанне грошай у пакупнікоў у Беларусі, гэтак і вяртанне ім грошай. Аператары электрасувязі і інтэрнэт-правайдары мусяць паказваць найменне і ідэнтыфікатары сайтаў замежных партнёраў.

Варта адзначыць, што гэтыя звесткі будуць перадавацца не аўтаматычна, а на запыт Міністэрства падаткаў і збораў або інспекцыі МПЗ у Менску.

Анастасія Лузгіна, экспертка Цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC, у каментары «Белсату» кажа, што акрэсленае новаўвядзенне наўрад ці моцна паўплывае на пакупку, бо датычыць надання інфармацыі толькі на запыт падаткавікоў.

,,

«Калі запыту не будзе, то, адпаведна, надавання не трэба», – мяркуе эканамістка.


Суразмоўца падкрэслівае: грашовыя онлайн-аперацыі праз карткі і так бачныя. І банкі дзеляцца з падатковымі гэтай інфармацыяй, асабліва, калі гэта датычыць аперацыяў з замежжам.

Экспертка не выключае, што змяненні былі ўнесеныя ў Падатковы кодэкс, каб выключыць магчымую нелегальную прадпрымальніцкую дзейнасць з дапамогай маркетплэйсаў і іншых падобных рэсурсаў. Але ўплыву на іншых беларусаў Анастасія Лузгіна не прадбачыць.

Макар Мыш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10