навіны

Палітвязень Аўтуховіч падазраваў Паўла Бялюціна, арыштаванага ў Беларусі, – Марцалеў

Павел Бялюцін
Павел Бялюцін на кадрах з прапагандысцкага фільму КДБ. Фота: скрыншот з відэа
podpis źródła zdjęcia

Палітолаг Сяргей Марцалеў распавёў, што палітвязень Мікола Аўтуховіч падазраваў у супрацы з беларускімі спецслужбамі Паўла Бялюціна, які збег у Літву, але апынуўся ў Беларусі. Пра гэта Марцалеў напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

5 сакавіка дзяржпрапаганда паведаміла, што КДБ арыштаваў Паўла Бялюціна, які атрымаў статус уцекача ў Літве і быў асуджаны ў Беларусі паводле некалькіх палітычных артыкулаў. Як менавіта Бялюцін трапіў у Беларусь, невядома. На думку Сяргея Марцалева, гэтая гісторыя падазроная, улічваючы, што чалавек з імем Павел Бялюцін пісаў даносы на палітыкаў і дэмакратычных актывістаў, у тым ліку на Міколу Аўтуховіча. Гэта сталася вядома пасля ўзлому «Кіберпартызанамі» базы даносаў КДБ.


Марцалеў распавядае, што ў медыях Бялюцін згадваецца як актывіст «Народнай Грамады», аднак уступіў ён у партыю пасля эміграцыі ў Літву.


«І прывяла яго, дарэчы, тая самая Цішкевіч [Вольга Цішкевіч, якая таксама была ў базе даносчыкаў, балатавалася ў КР. – Заўв. рэд.]», – адзначае Марцалеў.


Ён піша, што ведаў Паўла Бялюціна нашмат раней за гэтыя падзеі, але завочна.


«У 2020 годзе я быў палітычным кансультантам Міколы Аўтуховіча, вёў ягоныя інфармацыйныя рэсурсы, у прыватнасці рэдагаваў тэлеграм-канал "Да Волі!" разам з Вольгай Маёравай, пасля асуджанай на дваццаць гадоў пазбаўлення волі.

,,

Аўтуховіч, ардэнаносец, былы камандзір разведроты ў Афганістане, ужо тады сур'ёзна падазраваў свайго знаёмага Бялюціна ў супрацы з органамі. Гэта не параноя, часам уласцівая апазіцыйным палітыкам: у былога вайсковага выведніка было дастаткова кампетэнцыяў, каб рабіць высновы», – адзначае палітолаг.


Сяргею Марцалеву не давала спакою, што Бялюцін працягвае жыць у Літве.

Будынак Камітэту дзяржаўнай бяспекі. Менск, Беларусь. 21 траўня 2021 года. (Фота: Белсат)
У базе даносаў КДБ знайшлі яшчэ адную кандыдатку ў Каардынацыйную раду – ці проста цёзку? навіны

«Праз беларусаў, якія падтрымлівалі кантакты з літоўскімі органамі міграцыі, я перадаў, што гатовы прайсці правяранне на дэтэктары хлусні аб падазрэннях Аўтуховіча ў дачыненні гэтага чалавека і маёй уласнай недатычнасці да арышту палітыка. Тое ж самае прапанаваў зрабіць у дачыненні Паўла Бялюціна. Прайшло зусім няшмат часу. Менш за месяц. У Літве ўдасканалілі заканадаўства, цяпер непажаданых замежнікаў можна было правяраць на паліграфе. Я, на той момант журналіст каналу "Маланка медыя", зрабіў з гэтай нагоды сюжэт, суправадзіўшы для разумення гледачоў кейсам Бялюціна», – распавядае палітолаг.


Невядома, ці звязаныя гэтыя падзеі, але праз месяц пасля выхаду сюжэту Літва абвясціла Бялюціна пагрозай нацыянальнай бяспецы і выслала яго з краіны, працягвае Марцалеў:


«Паводле неправеранай інфармацыі, некаторы час ён быў на тэрыторыі Польшчы, і я быў гатовы паўтарыць працэдуру, даўшы сведчанні супраць яго, калі ён паспрабуе паўторна атрымаць міжнародную абарону».


Марцалеў сцвярджае, што даведаўся ад людзей, блізка знаёмых з Бялюціным, што ён быў арыштаваны ў Турцыі, якая небяспечная для беларускіх палітычных уцекачоў.


«Кепска, калі чалавек трапляе ў лапы спецслужбаў. Кім бы ён ні быў. Але нешта падказвае, што ён вельмі лёгка адкараскаецца, а сюжэт ОНТ разлічаны на запалохванне беларусаў», – падсумоўвае Марцалеў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10