Аналітыка

Долар на мінімуме больш як за паўтара года. Гэта надоўга?

Пункт абмену валютаў у ГУМе. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2021 года. Фота: Белсат
Пункт абмену валютаў у ГУМе. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2021 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Долар патаннеў па выніках біржавых гандляванняў 18 сакавіка на 6 капеек і на канец дня каштаваў Br 3,064. Да гэтага такі курс быў у жніўні 2023 года. «Белсат» запытаўся ў эксперткі, чаму долар таннее і чаго чакаць у будучыні.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пункт абмену валюты каля Камароўскага рынку ў Менску, Беларусь. 6 верасня 2021 года. Фота: Белсат

Беларусам не хапае новых долараў. Што адбываецца?

навіны

Беларускі рубель расце да долара ўслед за расейскім рублём, адзначае экспертка BEROC Настасся Лузгіна. Яна адзначае, што беларускі рубель таксама ўмацаваўся да кітайскага юаня, але падае ў дачыненні расейскага рубля:

«Да расейскага рубля зніжэнне склала з пачатку года блізу 8 %. У той час, як да долара беларускі рубель умацаваўся больш як на 10 % з пачатку года, а да юаня – на 11,5 %».

Беларускі рубель паўтарае траекторыю расейскага да долара праз тое, што беларуская эканоміка цесна звязаная з расейскаю.


,,

«На расейскім рынку палепшылася сітуацыя з вонкавым гандлем. Імпарт знізіўся досыць значна за студзень – люты за кошт жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі Цэнтральнага банку Расеі. Калі яны паднялі адсоткавыя стаўкі, эканоміка стала запавольвацца, адпаведна, попыт на імпарт упаў, і гэта станоўча паўплывала на сальда гандлёвага балансу», – кажа Настасся Лузгіна.


Акрамя таго, хутка кампаніі будуць плаціць квартальныя падаткі, а значыць, некаторыя з іх будуць здаваць валюту. Гэта таксама станоўча ўплывае на курс расейскага рубля, бо долараў на рынку дастаткова.

Эксперт адзначае, што палітычная сітуацыя ў Расеі таксама спрыяе ўмацаванню рубля – чаканні там станоўчыя.

Таксама долар зніжаецца ўва ўсім свеце. Перад тым як Доналд Трамп уступіў на пасаду прэзідэнта, долар умацоўваўся, бо чаканні ад амерыканскай эканомікі ў кампаніяў ды інвестараў былі добрыя. Аднак палітыка Трампа іх не апраўдвае, і цяпер ЗША прагназуюць рэцэсію.

Долар можа вырасці праз беларускі гандаль

Аднак долар не будзе падаць бясконца. Ужо ўлетку магчымая карэкцыя, мяркуе экспертка.


,,

«Калі гэта адбудзецца, тады расейскі рубель аслабне да замежных валютаў, адпаведна, гэта здарыцца і з беларускім рублём. Таму, калі камусьці патрэбныя долары, то цяпер спрыяльны момант для пакупкі. Аднак гэта не рэкамендацыя, бо ўмацаванне яшчэ можа працягнуцца нейкі перыяд. Трэба разумець, што нават калі будзе разварот у бок павелічэння долара, то гэта будзе адбывацца паступова. І можна будзе таксама зрэагаваць. А калі ў вас няма неабходнасці купляць долары цяпер, то бегчы ў абменнікі не варта», – раіць Настасся Лузгіна.



Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп прамаўляе на супольнай сесіі Кангрэсу ў Капітоліі. Вашынгтон, ЗША. 4 сакавіка 2025 года. Фота: Bill Clark / CQ Roll Call via AP Images

«Ад клопатаў ЗША беларуская эканоміка не выйграе». Чаму амерыканскай эканоміцы прагназуюць спад

Аналітыка

У будучыні на курс беларускага рубля адмоўна могуць паўплываць рызыкі, звязаныя з беларускай эканомікай. Беларусь працягвае купляць за мяжой больш як прадаваць туды. Значыць, валюта сыходзіць з краіны і яе прапанова памяншаецца.

«Пакуль гэта асабліва не адбіваецца на валютным рынку, але, калі гэта працягнецца, ціск на беларускі рубель можа ўзмацніцца. У гэтым выпадку можа адбыцца зніжэнне беларускага рубля з беларускіх прычынаў, але пакуль мы гэтага не назіраем», – заключае Настасся Лузгіна.

Арсэн Рудэнка belsat.eu



больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10