аналтыка

Адмяніць ці святкаваць – што рабіць з Днём Перамогі? Разважаюць гісторыкі

Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у парадзе ў гонар Дня Перамогі ў Менску
Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у парадзе ў гонар Дня Перамогі ў Менску, Беларусь. 9 траўня 2015 года. Фота: Sergei Gapon / AFP Photo / East News

У музеі на месцы спаленай падчас Другой сусветнай вайны вёскі Хатынь ёсць пакой, дзе створаная атмасфера знаходжання ў хляве, які гарыць. Кажуць, часам школьнікі губляюць там прытомнасць. Ці такою павінна быць памяць пра вайну і перамогу ў ёй? Ці адзначаць 9 траўня, калі ўлады ператварылі яго ў «победобесие»? Адказы на гэтыя пытанні шукалі эксперты Беларускага інстытуту публічнай гісторыі падчас канферэнцыі «Ці "аджыў" сваё Дзень Перамогі і як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім?».