навіны

Ці ўцягне Расея ў вайну Беларусь?

Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэджвае, што ўлетку расейцы «нешта рыхтуюць» з тэрыторыі Беларусі. Сярод магчымых варыянтаў – правакацыя на мяжы і нават атака на сувалкаўскі калідор. Але журналіст Марк Фейгін лічыць, што Лукашэнка, як гэта ні парадаксальна, сёння ёсць галоўнаю перашкодаю для ўцягвання Беларусі ў вайну.

Што праўда, праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк з ім не згодны і зазначае, што менавіта дзякуючы Лукашэнку Беларусь – саўдзельніца расейскай агрэсіі супраць Украіны. Проста цяпер самаабвешчаны кіраўнік Беларусі разумее, што параза Расеі, якая паскорыцца ў выпадку атакі на адну з краінаў NATO, прывядзе да ягонага падзення.

,,

«Я думаю, што прэзідэнт Зяленскі мае трошачку больш інфармацыі, чым звычайны чалавек. Таму, на маё разуменне, тое пытанне, якое ён уздымае, – яно пакуль не датычыць вучэнняў «Захад». Гэта, хутчэй, датычыць лёсу Беларусі і непасрэдна Лукашэнкі.


Усе, хто больш-менш аналізуе, бачаць сітуацыю, што Лукашэнка на сённяшні дзень для Масквы з’яўляецца як бы не самым пажаданым. То бок ён для Масквы ўсё тое, што мог зрабіць, зрабіў. Пагаворваюць, што ў 2020 годзе наўзамен на дапамогу Масквы ён усё ж такі абяцаў, што ў 2025 годзе будзе цараваць ягоны пераемнік, а не ён непасрэдна. А ён, скарыстаўшыся міжнароднай сітуацыяй і той сітуацыяй, у якую Расея сябе сама загнала гэтай вайной, пайшоў усё ж такі, пабаяўся скласці, што называецца, ручное кіраванне Беларуссю, застаўся сам, пераабраў сябе сам. Таму ў тым ліку, я так разумею, прэзідэнт Зяленскі мае інфармацыю, што Масква разглядае розныя варыянты ў дачыненні Беларусі», – тлумачыць кіраўнік Паспалітага рушэння Сяргей Бульба.

Міхаіл Кірылюк і Сяргей Бульба ў эфіры праграмы «Двубой». Скрыншот: Белсат
Міхаіл Кірылюк і Сяргей Бульба ў эфіры праграмы «Двубой». Скрыншот: Белсат

І дадае, што падчас апошняй паездкі ў Маскву Лукашэнку наўпрост заявілі пра неабходнасць далучэння Беларусі да Расеі. І адказам на гэта быў арышт расейскай актывісткі Вольгі Бондаравай, якая доўгі час заставалася недатыкальнай. Да таго ж святкаванне 9 траўня ў Беларусі падкрэслівае значнасць унёску ў перамогу ў вайне менавіта нашага народу, у той час як РФ патрабуе паказваць ключавую ролю акурат расейскага народу.

Палітык Павел Латушка папярэджваў раней, што падчас вучэнняў «Захад-2025» беларускае войска павінна стварыць напружанасць з суседзямі, якая можа выліцца ў адкрытую канфрантацыю з NATO. АлеСяргей Бульба разглядае гэта як перабольшванне і раскручванне з боку прапаганды суседняй Украіны: 

,,

«Нішто не сведчыць пра падрыхтоўку чагосьці сур'ёзнага».


Галоўная пагроза для нашай краіны на сёння, лічыць Бульба, вынікае з паглыблення сувязяў паміж сілавікамі і вайскоўцамі Беларусі і Расеі, што стварае пагрозу поўнай акупацыі ў найбліжэйшыя гады. Што мы можам гэтаму супрацьпаставіць? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» Віталя Цыганкова:

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10