навіны

Звычайных вязняў робяць «экстрэмістамі» і ва ўсіх адбіраюць грошы. Рэпрэсіі 7 траўня

Зняволеныя
Зняволеныя. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: viasna96 / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Звычайным зняволеным у жаночай гомельскай калоніі № 4 пачалі надаваць «экстрэмісцкі статус», паведамляе «Вясна». Пра гэта ды іншыя парушэнні правоў у Беларусі – у аглядзе рэпрэсіяў.

З нядаўняга часу ў гомельскай калоніі № 4 пачаўся ціск на жанчын, асуджаных не ў палітычных справах, а, напрыклад, паводле «эканамічных», «наркатычных» артыкулаў, а таксама за гвалт. Іх ставяць на «экстрэмісцкі» прафілактычны ўлік і робяць «злосніцамі», прыраўноўваючы да «палітычных». Падставай для дадатковага пераследу ёсць адміністратыўныя артыкулы пасля 2020 года за «несанкцыянаванае пікетаванне» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», або фота з пратэстаў, знойдзеныя ў іх падчас затрымання, адзначаюць праваабаронцы.

Кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак прамаўляе падчас форуму «Беларусы годныя лепшага». Варшава, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
«BYSOL маёй эвакуацыяй не займаўся». Разбіраемся ў прэтэнзіях былых палітвязняў да фонду Гісторыі

Паводле былых палітзняволеных, восенню 2024 года ў калоніі такіх жанчын было каля дзесяці. Крыніцы распавялі прычыны такога ціску на звычайных асуджаных:


«Улік вешаюць, калі былі адміністратыўкі ці знайшлі фота з маршаў. У выніку гэтыя асуджаныя адчуваюць на сабе ўвесь ціск сістэмы, але не маюць маральнага падтрымання».


Тым часам на БТ паказалі інтэрв’ю з чарговым палітзняволеным палякам, Ежы Жывалеўскім. На тэлеканале «Першы інфармацыйны» паказалі інтэрвʼю з палітзняволеным грамадзянінам Польшчы Ежы Жывалеўскім, якога ў 2023 годзе асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі за «агентурную дзейнасць», піша «Вясна».


Перад гэтым на дзяржаўным тэлебачанні паказалі інтэрвʼю з Томашам Берозам, якога асудзілі на 14 гадоў з падобнымі абвінавачваннямі. Тады ж анансавалі прапагандысцкія сюжэты з іншымі палякамі, якіх трымаюць у турмах Беларусі з палітычнымі абвінавачаннямі. Гэта ўжо другое прапагандысцкае відэа з Ежы з калоніі за год.

Папраўчая калонія № 3, Віцьба, Беларусь. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Акім Крумкач / Белсат
На прымусовае псіхіятрычнае лекаванне скіравалі як мінімум 33 палітычных вязняў з 2020 года – ААН навіны

На пачатку года палітвязень быў з белай біркай (гэта значыць, што Ежы не стаіць на прафілактычным уліку як «схільны да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў»), а гэтым разам – наогул без біркі. У кадры Ежы выглядае стомленым і схуднелым. Паводле абвінавачвання, Ежы Жывалеўскі нібыта перадаваў польскай выведцы звесткі пра беларускіх вайскоўцаў і памежнікаў.


У асуджаных калоніяў Беларусі сталі прымусова адбіраць усе грошы з асабовых рахункаў. Прычына – органы прымусовага выканання сталі накіроўваць прадпісанні ў калоніі, паведамляе «MAYDAY TEAM».


Праваабаронцы маюць некалькі сведчанняў з розных папраўчых калоніяў Беларусі, дзе з асабовых рахункаў асуджаных сталі прымусова спісваць практычна ўсю суму наяўных сродкаў. Гаворка часам ідзе пра некалькі сотняў долараў у эквіваленце. Новая практыка выклікала неразуменне ў сваякоў асуджаных, яны баяцца адпраўляць грошы.


Змены ў выканаўчым вядзенні былі ўведзеныя яшчэ 15 ліпеня 2021 года. З гэтай даты ў артыкуле 108 Працоўнага кодэксу («Абмежаванне памеру ўтрымання з заработнай платы») была цалкам выключаная абмежавальная норма датычна кампенсацыі асуджанымі шкоды, нанесенай злачынствам. Аднак дагэтуль спісанне грошай з асабовых рахункаў асуджаных на пагашэнне пазоваў і штрафаў рабілася з іхнае згоды.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10