Галоўныя хаўруснікі Украіны ў Еўропы пасля перамоваў у Мадрыдзе выступілі з сумеснай дэкларацыяй адносна міру і вайны на кантыненце. Дакумент падпісалі міністры замежных справаў Нямеччыны, Францыі, Італіі, Польшчы, Іспаніі, Вялікай Брытаніі, а таксама Вярхоўная прадстаўніца Еўрапейскага Звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі.