Naviny

Ніну Багінскую судзяць у рэжыме сакрэтнасці

Журналісты бяруць каментар у Ніны Багінскай пасля таго, як у яе адабралі сцяг. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года. Фота: Цімур Котаў / Белсат
Журналісты бяруць каментар у Ніны Багінскай пасля таго, як у яе адабралі сцяг. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года. Фота: Цімур Котаў / Белсат

У 10:30 у судзе Першамайскага раёну Менску пачаўся суд над актывісткай Нінай Багінскай. На судовае паседжанне над 78-гадовай жанчынай нікога не дапусцілі, у тым ліку прадстаўнікоў дыпламатычных місіяў. Такое рашэнне прыняў суддзя Максім Трусевіч, які выносіў палітычна матываваныя прысуды дзясяткам актывістаў.