Naviny

«Яе здавалі міліцыянтам мінакі». У Менску судзяць Ніну Багінскую

img
Ніна Багінская на плошчы Незалежнасці ў Менску, Беларусь. Фота: Аліса Ганчар / Белсат

У судзе Першамайскага раёну Менску сёння разглядаюць справу Ніны Багінскай. Яе абвінавацілі ў «неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення акцыяў». Журналістка Любоў Лунёва паведаміла «Белсату», што ўсе пратаколы, за якія цяпер судзяць актывістку, былі складзеныя пасля званкоў у міліцыю «пільных» мінакоў.