навіны

Экс-дарадца Трампа: Прэзідэнт ЗША гатовы ахвяраваць Украінаю дзеля Нобэлеўскай прэміі міру

Былы дарадца Доналда Трампа Джон Болтан. Фота: Alex Wong / Getty Images
Былы дарадца Доналда Трампа Джон Болтан. Фота: Alex Wong / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Былы дарадца Доналда Трампа ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан заявіў, што прэзідэнт Злучаных Штатаў гатовы адмовіцца ад удзелу ў залагоджванні ўкраінскага канфлікту, калі знойдзе выгаднейшую для сябе тэму, якая прынясе яму міжнароднае прызнанне.

Як паведамляе іспанскае выданне «El País», Джон Болтан мяркуе, што галоўная мэта Трампа – атрымаць Нобэлеўскую прэмію міру, якой ён, са словаў дарадцы, даўно прагне, асабліва пасля таго, як ёю быў уганараваны Барак Абама – несправядліва, на думку Трампа.

Болтан адзначае: Трампу ўсё роўна, за якую менавіта справу атрымаць узнагароду – гэта можа быць Украіна, Блізкі Усход ці, напрыклад, пасярэдніцтва ў канфлікце паміж Індыяй і Пакістанам. Ён дзее не з геапалітычных інтарэсаў, а дзеля ўласнай спадчыны ды іміджу ў гісторыі.

Акрамя таго, Болтан падкрэсліў, што дзеянні Трампа не сведчаць пра жаданне балатавацца на трэці тэрмін, таму ён ужо не думае пра палітычную будучыню і фактычна клапоціцца толькі пра тое, як яго будуць успрымаць нашчадкі.

Нагадаем, што ў сярэдзіне красавіка дзяржсакратар ЗША Маркаў Руб’ёў падкрэсліў, што адміністрацыя прэзідэнта Трампа прысвяціла амаль усе першыя сто дзён свайго кіравання намаганням для мірнага ўрэгулявання канфлікту на найвышэйшым узроўні. «І калі гэта можа адбыцца, мы хочам дапамагчы. Але калі гэтага не адбудзецца, нам трэба ведаць цяпер, бо ў нас ёсць іншыя справы, якімі мы мусім займацца», – заявіў ён. Такім чынам, дзяржсакратар выразна даў зразумець, што цярпенне Вашынгтону не бясконцае і калі перспектывы міру не з’явяцца, ЗША могуць перагледзець сваю далейшую ролю ў канфлікце.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10