Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня падчас уганаравання выпускнікоў вайсковых ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу казаў пра нібы міралюбівую палітыку Менску, але адначасова анансаваў вучэнні супраць краінаў Захаду.
Еўрапейская рада 26 чэрвеня на пасяджэнні сярод іншага асудзіла вайсковае падтрыманне Расеі Беларуссю. Пра гэта гаворыцца ў высновах па выніках пасяджэння лідараў краінаў Еўразвязу. Высновы Еўрапейскай рады адносна Украіны аднак апублікаваныя асобна, бо іх падтрымалі 26 з 27 краінаў Еўразвязу.
Рада Еўразвязу 13 чэрвеня падтрымала прапанову працягнуць часовую абарону для грамадзянаў Украіны да 4 сакавіка 2027 года.
У сталіцы Бельгіі 11 чэрвеня пачалося пасяджэнне Кансультатыўнай групы Еўразвязу адносна Беларусі – пляцоўкі, якая яднае прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і еўрапейскіх інстытутаў. Гэта ўжо пятая сустрэча ў такім фармаце, заявілі ў Офісе Святланы Ціханоўскай.
Аляксандр Лукашэнка 9 чэрвеня на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расеі Аляксеем Беспразванным выказаўся наконт працоўных мігрантаў у Беларусі, адначасова прызнаўшы і дэфіцыт кадраў, і нізкую прадукцыйнасць працы.
Еўракамісія кансультуецца з дзяржавамі-чальцамі з нагоды рыхтавання 18-га пакету санкцыяў супраць Расеі з мэтай спынення вайны супраць Украіны. Рашэнне аб тэрмінах патэнцыйных абмежаванняў яшчэ не прынята, самыя санкцыі на той момант ужо могуць змяніцца, паведамляе «Bloomberg» са спасылкай на асобаў, знаёмых з гэтым пытаннем.
Еўразвяз падтрымае радыё «Свабода» і вылучыць для выдання фінансаванне. Пра гэта на канферэнцыі 20 траўня паведаміла Кая Калас, Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі, піша «Reuters».
У Еўрапейскім Звязе дасягнутая папярэдняя згода на стварэнне маштабнага абароннага крэдытнага фонду ў аб'ёме 150 мільярдаў еўраў. Пра гэта паведамляе «Polskie Radio» са спасылкаю на крыніцы ў Бруселі.
Еўрапейскі Звяз абмяркоўвае ўвядзенне дадатковых тарыфаў на расейскія тавары, пра гэта паведамляе «Politico» са спасылкаю на крыніцы сярод еўрапейскіх чыноўнікаў.
Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык 12 траўня выступіла на міжнароднай канферэнцыі «EuroDIG 2025 – абарона правоў чалавека шляхам забеспячэння балансу паміж рэгуляваннем і інавацыямі. Еўрапейскі дыялог у пытаннях кіравання інтэрнэтам». Канферэнцыя прайшла ў штаб-кватэры Рады Еўропы ў Страсбуры. Выступ Аліны Коўшык сустрэлі апладысментамі.