навіны

У Беларусі заблакавалі сайт «Вячэрняга Бабруйску»

Дэкаратыўная арка на ўездзе ў горад Бабруйск. Здымак мае ілюстрацыйны характар
Дэкаратыўная арка на ўездзе ў горад Бабруйск. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: fhi.by
podpis źródła zdjęcia

Сайт выдання «Вячэрні Бабруйск», у якое нядаўна прыходзілі сілавікі, перастаў адкрывацца на тэрыторыі Беларусі. 

Пры спробе зайсці на сайт перад чытачамі з’яўляецца заглушка, на якой напісана, што сайт заблакаваны ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства інфармацыі, заўважыла «Медыязона».

Паведамленняў ці пастановаў суда пра тое, што сайт «Вячэрняга Бабруйску» быў прызнаны «эктррэмісцкім», пакуль нідзе не было. 

Нагадаем, што 28 траўня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі «Вячэрняга Бабруйску», Babruisk.info і «Вольнага Глыбокага». На ОНТ з’явіліся відэа допытаў рэдактараў рэгіянальных незалежных медыяў. Паводле прапагандыстаў, выданні вінавацяць у атрыманні грошай ад нямецкай амбасады «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Нямеччыну». Сцвярджаецца, што з 2020 года амбасада Нямеччыны выдаткавала на гэта каля $ 226 тысячаў.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10