У так званы Спіс экстрэмістаў, папаўненнем якога займаецца Міністэрства ўнутраных спраў, дадалі 28 новых прозвішчаў.
Папаўненне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» традыцыйна адбылося ў пятніцу, 30 траўня.
Праваабаронцы «Вясны» адзначаюць, што ў спісе ёсць прозвішча ксяндза Генрыха (Генадзя) Акалатовіча, якога пакаралі 11 гадамі зняволення на падставе абвінавачання ў «шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкану».
Таксама ў спісе з’явіліся прозвішчы супрацоўніцы «Пеленгу» Ірыны Суржык, якую ў сакавіку асудзілі на год і шэсць месяцаў калоніі за заклікі да санкцыяў, журналісткі «Media IQ» Паліны Піткевіч, асуджанай на 3 гады ў сакавіку 2025 года за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні».
Раман Шавель belsat.eu