Shuflyadka

«Дыктатар і сабачка – абсурдная сцэна ў Менску». Што пішуць замежныя медыі пра выбары ў Беларусі

Тытульная выява відэа нямецкага «T-Online» пра выбары ў Беларусі
Тытульная выява відэа нямецкага «T-Online» пра выбары ў Беларусі. 26 студзеня 2025 года. Скрыншот: T-online / Youtube

Не чакайце пабачыць Лукашэнку на перадавіцы «The New York Times» ці «The Washington Post». Пра выбары ў Беларусі пішуць па ўсім свеце, але пішуць як пра фарс з абуральнымі выказваннямі «апошняга дыктатара Еўропы» і сабачкам, які памачыўся на выбарчым участку.