Часовая павераная ў справах ЗША пры АБСЕ Кэтрын Брукер заявіла на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ 30 студзеня, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі ў рэпрэсіўнай абстаноўцы, а рэальнай канкурэнцыі не было. Пра гэта паведамляе Місія ЗША пры АБСЕ.
Краіны нефармальнай Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ выпусцілі заяву аб выбарах у Беларусі, дзе гаворыцца пра тое, што працэс не можа лічыцца свабодным і справядлівым. Таксама ў заяве асуджаюцца рэпрэсіі. Пад заявай падпісаліся 38 краін-удзельніц АБСЕ, аднак там няма ЗША.