Надвор'е ў Беларусі, падобна, пераблытала летні і восеньскі расклад: да пачатку каляндарнага лета застаецца літаральна дзень, а адчуванне, што на дварэ лістапад. І ці будзе наогул гэтае лета, не ясна: беларускія метэаролагі вучацца паводле падручніках СССР, з прадказаннямі надворʼя ў іх не лепш, чым у таролагаў і астролагаў. Ці ўсё ж лепш?«Белсат» папрасіў астролага і таролага прадказаць, якога лета чакаць беларусам. А потым параўнаем з прагнозам сіноптыкаў і высветлім, хто быў бліжэй за ўсіх да ісціны.