навіны

У Лос-Анджэлесе адбыліся пратэсты праз антыіміграцыйную палітыку. Канфрантацыя жорсткая

img
Паліцыя арыштавала дэманстранта падчас акцыі пратэсту ў адказ на рэйды ICE ў Лос-Анджэлесе ў пятніцу, 6 чэрвеня 2025 года, у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія. Фота: Jason Armond / Los Angeles Times праз Getty Images
podpis źródła zdjęcia

У Лос-Анджэлесе ўвечары 6 чэрвеня ўспыхнулі пратэсты пасля таго, як служба іміграцыі ICE правяла рэйды па горадзе. Пад варту былі ўзятыя дзясяткі людзей. Пра гэта паведамляе «Reuters».

Паліцыя ў шлемах і ахоўным рыштунку ўступіла ў напружаную канфрантацыю з пратэстоўцамі ў цэнтры Лос-Анджэлесу. Працаўнікі паліцэйскай управы Лос-Анджэлесу сталі ў цэнтры гораду. Яны ўступілі ў бой з дэманстрантамі пасля таго, як улады загадалі натоўпам пратэстоўцаў разысціся з надыходам цемры.


У пачатку супрацьстаяння некаторыя пратэстоўцы кідалі ў паліцыянтаў кавалкі бетону, у адказ паліцыя скарыстала слезацечны газ і святлошумавыя гранаты.

Дэманстранты пратэстуюць перад цэнтрам зняволення ў адказ на рэйды ICE у Лос-Анджэлесе ў пятніцу, 6 чэрвеня 2025 года, Каліфорнія. Фота: Jason Armond / Los Angeles Times праз Getty Images
Дэманстранты пратэстуюць перад цэнтрам зняволення ў адказ на рэйды ICE у Лос-Анджэлесе ў пятніцу, 6 чэрвеня 2025 года, Каліфорнія. Фота: Jason Armond / Los Angeles Times праз Getty Images

Прадстаўнік паліцыі Лос-Анджэлесу Дрэйк Мэдысан паведаміў агенцтву «Reuters», што паліцыя, якая прыбыла на месца здарэння, абвясціла сход незаконным, а гэта азначае, што тыя, хто не пакіне гэтага раёну, падлягаюць арышту.


Раней у той жа дзень у тэленавінах былі паказаныя караваны аўтамабіляў вайсковага ўзору без апазнавальных знакаў і фургонаў, загружаных федэральнымі агентамі ў форме, якія ехалі вуліцамі Лос-Анджэлесу ў рамках антыімігранцкай аперацыі.


Мэр Лос-Анджэлесу Карэн Бэс асудзіла іміграцыйныя рэйды.


«Гэтая тактыка сее жах у нашых супольнасцях і парушае асноўныя прынцыпы бяспекі ў нашым горадзе», – заявіла яна.


Падобныя зачысткі раней прайшлі ў шэрагу гарадоў. Усё гэта – маштабная барацьба прэзідэнта ЗША Доналда Трампа з нелегальнай іміграцыяй.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10