навіны

Амаль 5,7 тыс. беларусаў атрымалі польскае грамадзянства ў 2024 годзе

польскія пашпарты
Біяметрычныя польскія пашпарты. Фота: Karol Serewis /Sopa Images / LightRocket праз Getty Images
podpis źródła zdjęcia

У 2024 годзе 5683 беларусы сталі грамадзянамі Польшчы паводле працэдуры прызнання, то бок атрымалі грамадзянства на падставе працяглага пражывання, дазволу на жыхарства, наяўнасці польскіх каранёў і гэтак далей. Гэтыя лічбы заўважыў «Позірк» на польскім партале адкрытых звестак.

Больш за ўсё прызнанняў беларусаў грамадзянамі Польшчы было на тэрыторыі Мазавецкага ваяводства, у якое ўваходзіць у тым ліку Варшава – 2248 асобаў. Значная частка атрымала грамадзянства ў Паморскім ваяводстве, у якое ўваходзіць Гданьск, – 726 асобаў. А ў Падляскім ваяводстве, куды ўваходзіць Беласток, – 663 асобы.


Беларусы ў 2024 годзе занялі 38,34 % ад усіх замежнікаў, прызнаных грамадзянамі Польшчы паводле працэдуры прызнання (грамадзянства можа даць яшчэ і прэзідэнт). Больш было толькі ўкраінцаў – 7451 асоба.

Пры гэтым адмоўлена ў грамадзянстве было 148 беларусам, што складае амаль 30 % ад усіх адмоваў.



Паводле Упраўлення справаў замежнікаў, у Польшчы на канец лютага 2025 года пражывалі 143,1 тыс. грамадзянаў Беларусі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10