навіны

Францыя пачне выраб беспілотнікаў ва Украіне

Украінскія вайскоўцы запускаюць беспілотнік. Крыніца: polskieradio.pl
Украінскія вайскоўцы запускаюць беспілотнік. Крыніца: polskieradio.pl
podpis źródła zdjęcia

Французскія аўтамабільныя і абаронныя кампаніі аб’яднаюцца, каб наладзіць вытворчасць беспілотнікаў ва Украіне. Узамен Кіеў падзеліцца з Парыжам сваім вопытам выкарыстання дронаў у шырокамаштабнай вайне.

Пра гэта заявіў міністр абароны Францыі Сэбаст’ен Лекарню, паведамляе «Le Figaro».

«Мы збіраемся распачаць абсалютна беспрэцэдэнтнае партнёрства, у рамках якога буйная французская аўтамабільная кампанія (я не буду агучваць яе назвы, бо гэта яе справа, як паведаміць пра гэта) аб’яднае намаганні з французскім малым і сярэднім прадпрыемствам абароннай галіны, каб абсталяваць вытворчыя лініі ва Украіне для вырабу дронаў», – паведаміў міністр.

Як патлумачыў Лекарню, беспілотнікі, вырабленыя ва Украіне, прызначаюцца для ўкраінскіх вайскоўцаў, але і французская армія таксама атрымае частку дронаў для тактычнага і аператыўнага рыхтавання.

Ён падкрэсліў, што няма патрэбы ў тым, каб французскія спецыялісты працавалі на ўкраінскіх прадпрыемствах.

«Украінцы лепшыя за нас у здольнасці прадстаўляць дроны і, асабліва, у распрацоўванні дактрыны, звязанай з імі», – заявіў Лекарню.

З ягоных словаў, Францыя, якая ўжо мае ў арсенале некалькі тысяч дронаў, цяпер спрабуе дагнаць Украіну ў гэтай галіне. У той жа час Украіна мае намер выкарыстаць больш за 4,5 мільёна беспілотнікаў цягам 2025 года, бо менавіта дроны адказныя за 70 % знішчэння варожай тэхнікі на фронце. 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10