ЗША могуць дамовіцца з Аляксандрам Лукашэнкам пра зняцце санкцыяў у абмен на вызваленне палітвязняў. Такую думку выказаў у эфіры «Белсату» дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў сувязі з чаканым візітам спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША ў справах Украіны Кіта Келага ў Беларусь.
Падчас паездкі ў Гарадзенскую вобласць Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці развязаная праблема з бульбай у рэгіёне, а таксама даў беларусам указанне – не есці шмат бульбы, а то патаўсцеюць, перадае ягоная прэс-служба.
Служба замежнай выведкі Украіны мяркуе, што Беларусь будзе спрабаваць адвесці супольныя з Расеяй вайсковыя вучэнні «Захад-2025» далей ад украінскай мяжы, каб пазбегнуць правакацыяў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з журналістамі 13 чэрвеня, перадае УНІАН.
Аляксандр Лукашэнка 14 чэрвеня падчас працоўнага палёту ў Гарадзенскую вобласць, на ААТ «Беллакт», што ў Ваўкавыскім раёне, чарговы раз за некалькі месяцаў пагражаў чыноўнікам праз падзеж жывёлы.
Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня сустрэўся з намеснікам старшыні сталага камітэту 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшынём камітэту высокага ўзроўню ў галіне супрацы паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітаю Чжан Цін Ўэем, які прыбыў у Менск. Пра што можа сведчыць наладжванне ўсё больш шчыльных кантактаў паміж Беларуссю і Кітаем, у каментары «Белсату» разважае палітолаг Павел Усаў.
Міністэрства аховы здароўя папярэдзіла адміністрацыю Лукашэнкі пра рызыкі і праблемы, звязаныя з прыездам у Беларусь пакістанцаў, піша «Наша ніва» са спасылкаю на дакументы, якія апынуліся ў «BELPOL».
Аляксандр Лукашэнка знайшоў вінаватых у знікненні бульбы ў Беларусі. Паводле яго, гэта не чыноўнікі і прадстаўнікі ўлады, якія безальтэрнатыўна кіруюць краінаю, а іхныя апаненты. Адкуль у апанентаў такія магчымасці, праўда, не растлумачыў.
Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня ўчыніў разнос «Беларусьфільму». Падчас агляду памяшканняў студыі ён назваў стан справаў на ёй (а таксама ўвогуле ў беларускім кінематографе) незадавальняльным і заявіў, што здыманае кіно мусіць быць сучасным.
Аляксандр Лукашэнка 9 чэрвеня на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расеі Аляксеем Беспразванным выказаўся наконт працоўных мігрантаў у Беларусі, адначасова прызнаўшы і дэфіцыт кадраў, і нізкую прадукцыйнасць працы.
Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня сустрэўся ў Менску з Патрыярхам маскоўскім Кірылам. Сустрэча адбылася падчас візіту апошняга ў Беларусь на святкаванне 900-годдзе Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку.