Беларусь вызваліла з-за кратаў нявінна асуджаную грамадзянку ЗША. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША Маркаў Руб’ёў.
«Дзякуючы прэзідэнту Доналду Трампу, Беларусь толькі што ў аднабаковым парадку вызваліла невінаватую амерыканку Анастасію Нюхфер, якая была арыштаваная пры Джо Байдэне! Крыстафэр Ўэлбі Сміт з нашай каманды зрабіў вялікую працу ў гэтым кірунку. Мір праз сілу», – напісаў Маркаў Руб’ёў 26 студзеня.
Хто гэтая жанчына і за што дакладна яна была пакараная, не паведамляецца. Пра яе таксама невядома праваабаронцам «Вясны».
Станам на 26 студзеня мінімум 1245 асобаў несправядліва зняволеныя ў турмах Беларусі.
Арсен Рудэнка belsat.eu