Аднаго з топ-менеджараў «Контэ» затрымалі за плакаты, якія ён павесіў ва ўласным офісе


Падкантрольны спецслужбам Telegram-канал «ГУ БАЗА» апублікаваў «пакаяннае» відэа з адным з кіраўнікоў падраздзялення кампаніі «Контэ СПА».

«У сваім офісе я павесіў на дошцы абвестак плакат «Не вайне», а на інфармацыйнай дошцы – плакат «Слава вытворчасці! Героям слава!» У дадзены момант плакат зняты і больш там не зʼявіцца», – гаворыць затрыманы на відэа.

У паведамленні падкантрольнага сілавікам Telegam-каналу зазначаецца, што мужчына нібыта займаўся «нацысцкай агітацыяй» на працоўным месцы.

«Тое, што ён гаварыў у асабістых гутарках, не ўкладваецца ў галаве, затое кваліфікуецца Крымінальным кодэксам. У нейкі момант працаўнікі не вытрымалі і паведамілі куды трэба», – сцвярджае «ГУ БАЗА».

У чым менавіта абвінавачваюць мужчыну і які статус ён цяпер мае, невядома.

Hавiны
Начальнік ГУБАЗіКу распавёў, колькі іншадумцаў было затрымана за апошні год
2024.03.04 19:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў