Начальнік ГУБАЗіКу распавёў, колькі іншадумцаў было затрымана за апошні год


Начальнік ГУБАЗіКу Андрэй Ананенка  ў эфіры СТБ заявіў, што толькі яго падначаленыя за год затрымалі звыш за 1100 чалавек па справах, звязаных з палітыкай.

Начальнік ГУБАЗіКу Андрэй Ананенка. Скрыншот з відэа CTVBY / YouTube

Андрэй Ананенка падкрэсліў, што пераследам асобаў, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці» (нагадаем, у апошнія гады слова «экстрэмізм» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваюць для абазначэння любых праяваў іншадумства), займаецца не толькі ГУБАЗіК, але і іншыя сілавыя структуры.

«Што тычыцца нашай арганізацыі, то можна сказаць, што больш за тысячу чалавек мы затрымлівалі як па адміністратыўным, гэтак і па крымінальным вытворчасцям. Дзесьці за год», – паведаміў начальнік ГУБАЗіКу.

«Не так шмат як здаецца», – пракаментаваў гэтыю лічбу вядоўца СТБ Кірыл Казакоў.

«Ну, я ж кажу, толькі наша структура… Больш за 1100», – удакладніў Ананенка.

Начальнік ГУБАЗіКу зазначыў, што галоўная не колькасць: акцэнт робіцца на тых «дэструктыўных» людзях, якія здольны ўчыніць «цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы». Разам з тым, ён адзначыў, што «з часам, калі асобы маюць дачыненне, адкажуць усе».

Ананенка таксама заявіў, што «ГУБАЗіК – гэта брэнд, брэнд якасці».

Hавiны
Намеснік начальніка ГУБАЗіК патлумачыў, чаму палітычныя рэпрэсіі не спыняюцца
2023.08.06 23:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў