Галоўнакамандуючы ЗСУ заявіў, што сітуацыя на фронце «мае тэндэнцыю да абвастрэння»


Галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі распавёў пра свой выступ на чарговым пасяджэнні кантактнай групы па абараназдольнасці Украіны ў фармаце «Рамштайн», які адбыўся ў онлайн-фармаце.

Галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі.
Фота: osirskiy / Telegram

Галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што аператыўна-стратэгічнае абстаноўка з’яўляецца складанай і «мае тэндэнцыю да абвастрэння». Ён таксама праінфармаваў удзельнікаў кааліцыі пра спецыфіку ажыццяўлення расейскай арміяй авіяўдараў па абʼектах энергетычнай інфраструктуры, пра патрэбы ЗСУ ў ракетах, боепрыпасах, узбраенні, вайсковай тэхніцы і «ключавую ролю іх своечасовага паступлення».

Напярэдадні брытанская выведка паведаміла пра паскарэнне прасоўвання расейскіх войскаў на захадзе ад Аўдзееўкі. Расейцы здолелі прарвацца да сяла Ачарэтына, што ставіць пад пагрозу ўсю абарончую лінію на Пакроўскім напрамку, да стварэння якой украінскае камандаванне было вымушана прыступіць пасля страты Аўдзееўкі.

Напачатку тыдня кіраўнік ГУР Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што Украіну ў бліжэйшы час чакае «дастаткова цяжкая сітуацыя». «Яна не катастрафічная, гэта таксама трэба разумець. Армагедон не адбудзецца, як многія зараз пачынаюць гаварыць. Але праблемы з сярэдзіны траўня будуць», – зазначыў ён.

Агляд
Расейцы занялі сёлы пад Аўдзееўкай. Што адбываецца ва Украіне?
2024.04.27 17:48

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў