Намеснік начальніка ГУБАЗіК патлумачыў, чаму палітычныя рэпрэсіі не спыняюцца


Намеснік начальніка ГУБАЗіК Міхаіл Бядункевіч лічыць, што калі спыніць пераслед іншадумцаў, то «яны зноў пачнуць працаваць супраць нас». Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю прапагандысту Рыгору Азаронку.

Паводле Бядункевіча, «часам дзесьці праскоквае на розных рэсурсах і ў розных сродках масавай інфармацыі такія вось пасылы, што можа мы ўжо перамаглі, можа пара дараваць, можа пара адстаць». Але намеснік начальніка ГУБАЗіК з гэтым не згодны.

«Калі не працаваць над гэтым, дык тады яны зноў пачнуць працаваць супраць нас. Зʼявяцца і адужэюць тыя ж схаваныя ячэйкі, будуць развівацца ініцыятывы, будзе ісці праца па падрыву дзяржавы знутры, будуць шкодзіць, гадзіць. Калі не будзем працаваць зноў могуць быць перадумовы да тых праблем, якія ўзніклі ў нас не так даўно», – сказаў Бядункевіч.

Намеснік начальніка ГУБАЗіК абяцае працягваць палітычныя рэпрэсіі:

«Калі яшчэ да кагосьці не дайшлі, то гэта ня значыць, што яны невядомыя. Проста, магчыма, цяпер гэта не трэба рабіць. Прыйдзе час, мы ўсё гэта раскажам і пакажам».

Бядункевіч паказаў Азаронку «трафеі ГУБАЗіК» – каробку з рэчамі, канфіскаванымі ў рэпрэсаваных беларусаў. Сярод такіх «трафеяў»: бел-чырвона-белыя сцягі, значкі з «Пагоняй» і з выявай Кастуся Каліноўскага, а таксама камізэлькі «Прэса», у якіх журналісты працавалі на акцыях пратэсту.

Hавiны
Азараў: Сілавікі абавязаныя затрымліваць кожны наступны месяц болей, чым у папярэднім
2023.04.06 19:27

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў