Аляксандр Лукашэнка стаў прадзедам – ягоная ўнучка Вікторыя, дачка Віктара Лукашэнкі, нарадзіла яшчэ ў 2022 годзе. Афіцыйна пра гэта нідзе не паведамлялася. Але журналісты «Бюро» дазналіся пра гэта, калі вывучалі ейны працоўны шлях, які звязаны з набліжанымі да Лукашэнкі бізнесменамі.