навіны

«Я не мог паверыць, што такое можа адбывацца», – Некрамант, медык палка Каліноўскага

Калі Лукашэнка чарговы раз скраў галасы, наш герой не быў здзіўлены. Затое ён не мог паверыць, што Пуцін наважыўся на поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. У Менску хлопец выйшаў на пратэст, а ва Украіне зрабіўся баявым медыкам.

Некрамант – беларускі добраахвотнік, баявы медык эвакуацыі ў палку Каліноўскага. Блізкія не ведаюць, што ён паехаў на вайну.

,,

«Мы папросту не можам сваіх асобаў раскрываць, – кажа пра беларускіх добраахвотнікаў Некрамант. – Я ўпэўнены, шмат якія мае знаёмыя з радасцю падтрымалі б, напісалі б, патэлефанавалі б – можа быць, каб выказаць словы падтрымкі, проста пагаварыць, пагутарыць. Але ніхто не ведае, дзе я цяпер і чым я займаюся, і нават не ўяўляе, што цяпер мне трэба менавіта гэта».


Пазыўны Некраманта не толькі жартаўлівы, але і звязаны з мінулым нашага героя. Ён любіць гуляць у RPG (role-playing game) – камп'ютарныя гульні, дзе трэба развіваць уласнага персанажа. Там ён выконваў ролю «хілера» (чальца каманды, які лечыць іншых).


Цяпер Некрамант робіць у войску тое самае – ратуе жыцці ваяроў, «ставіць іх на ногі». Ён распавёў, які высокі баявы дух маюць каліноўцы, з якой моцай, мужнасцю і самаадданасцю трымаюцца параненыя.


Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10