Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі 20 лістапада паведаміла пра памілаванне яшчэ 32 палітычных зняволеных. Іхныя імёны не называюцца.
Як паведамляецца, памілавалі восем жанчын і 24 мужчынаў. 17 з іх маюць хранічныя хваробы, адна асоба мае інваліднасць. У 17 асуджаных ёсць дзеці, двое – шматдзетныя бацькі. Дзевяць памілаваных – старэйшыя за 50 гадоў.
,,«Міністэрства ўнутраных справаў забяспечыць кантроль за іхнымі правапаслухмянымі паводзінамі», – гаворыцца ў паведамленні.
Гэта ўжо другое памілаванне ў лістападзе. Раней сталася вядома, што Аляксандр Лукашэнка пастанавіў памілаваць 31 чалавека, асуджанага «за злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці»: дзвюх жанчын і 29 мужчынаў. Сярод памілаваных 17 чалавек маюць хранічныя хваробы, яшчэ тры асобы з інваліднасцю. У 27 памілаваных ёсць дзеці, прычым сем асобаў шматдзетныя.
Улады Беларусі толькі імкнуцца стварыць уражанне паляпшэння сітуацыі з палітвязнямі, але пры гэтым працягваюць масавыя затрыманні, расказала прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская.
Якуб Хруст belsat.eu