навіны

Лукашэнка хоча, каб чыноўнікі прызначалі кіраўнікоў прыватных кампаній

Менскі райвыканкам
Менскі райвыканкам. Крыніца: pristalica.by
podpis źródła zdjęcia

Старшыні выканкамаў павінны адказваць за кадравыя пытанні, у тым ліку прызначаць або ўхваляць кіраўнікоў прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, старшыні раённых выканаўчых камітэтаў займаюцца не тым, чым варта было б, каб развіваць раёны. Ён хоча стварыць асобны ўказ, які падвышаў бы статус старшыняў выканкамаў. У тым ліку разглядаецца магчымасць даць ім паўнамоцтвы па сцвярджэнні і прызначэнні кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў.


«У нас старшыні райвыканкамаў задзейнічаныя не так, як павінна быць. Яны не нясуць той нагрузкі, якую павінны несці старшыні райвыканкамаў, – заявіў Лукашэнка. – Нам патрэбны вычарпальны дакумент. У старшыні райвыканкама ён павінен як настольная кніжка ляжаць. Старшыня ёсць старшыня. Ён павінен займацца ўсім. Нічога страшнага, калі ён у нейкім сэнсе будзе прызначаць, сцвярджаць, узгадняць кіраўнікоў прыватных структур. Тады і ўплыў будзе ў іх на гэта».


Выканкамы могуць заняцца наогул усімі кадравымі пытанняміі будуць прызначаць у тым ліку «начальніка РАУС, начальніка МНС і іншых», лічыць Лукашэнка.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10