На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны тэкст указу Аляксандра Лукашэнкі, што пазбаўляе вайсковых і адмысловых званняў 21 былога супрацоўніка сілавога ведамства.
Ва ўказе ёсць імёны тых, хто пазбаўлены званняў. Сярод іншых там – былы гендырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі, які меў званне маёра міліцыі запасу, і бізнесовец, старэйшы лейтэнант запасу Руслан Асадулаеў, якога ўлады называлі кіраўніком харугваў. Залеўскі ў 2020 годзе публічна выкінуў сваю вайсковую форму на знак пратэсту супраць гвалту сілавікоў.
Таксама былі пазбаўленыя званняў: падпалкоўнік юстыцыі запасу Алег Ёдка, маёр запасу Андрэй Рэкець, маёр запасу Антон Станкевіч, маёр запасу Іна Уласавец, капітан запасу Раман Яроменка, капітан запасу Павел Кавалераў, капітан запасу Юлія Матусевіч, капітан запасу Яўген Мацкевіч, капітан запасу Дзмітрый Чарнаброўкін, старэйшы лейтэнант запасу Ягор Захараў, старэйшы прапаршчык запасу Аляксандр Дашчынскі, прапаршчык запасу Іван Страшкевіч, старшына запасу Сяргей Барадзін, палкоўнік унутранай службы запасу Сяргей Сандалюк, падпалкоўнік міліцыі запасу Генадзь Майсейчык, маёр міліцыі запасу Уладзімір Марцінкевіч, старэйшы лейтэнант міліцыі запасу Аляксандр Ільін, капітан юстыцыі запасу Павел Зінін, старэйшы лейтэнант юстыцыі запасу Антон Шыбут.
18 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 425 «Аб пазбаўленні вайсковых (спецыяльных) званняў». Паводле дакументу, згаданыя ў дакуменце асобы «ў перыяд абвастрэння грамадска-палітычных абставінаў у 2020 годзе» «здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні, несумяшчальныя са статусам вайсковага службоўца».
Якуб Хруст belsat.eu