навіны

Аляксандр Лукашэнка – прадзед ужо каля двух з паловай гадоў

Аляксандр Лукашэнка на вяселлі ўнучкі Вікторыі
Аляксандр Лукашэнка на вяселлі ўнучкі Вікторыі. Фота: «Пул Первого»
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка стаў прадзедам – ягоная ўнучка Вікторыя, дачка Віктара Лукашэнкі, нарадзіла яшчэ ў 2022 годзе. Афіцыйна пра гэта нідзе не паведамлялася. Але журналісты «Бюро» дазналіся пра гэта, калі вывучалі ейны працоўны шлях, які звязаны з набліжанымі да Лукашэнкі бізнесменамі.

Вікторыя – старэйшая дачка Віктара Лукашэнкі. Яна пачала працоўны шлях у кампаніі «Арт Хаос». Там жа абавязкі дырэктаркі галерэі з 2017 года выконвае маці Вікторыі, Лілія Лукашэнка. А кампанія звязаная са скандальнымі забудоўнікамі братамі Карычамі.

Belsat

Кубак для вінаватых ад расейцаў і брудная сурвэтка. Якія падарункі ў скарбніцы Лукашэнкі

навіны

На пераддыпломную практыку ў 2020 годзе Вікторыя пайшла ў кампанію «Рух спорт менеджмент».

«Гэтая фірма належала так званаму кашальку Лукашэнкі і паводле сумяшчэння экс-памочніку бацькі Вікторыі – Аляксандру Зайцаву.

Пасля заканчэння ВНУ Віка атрымала пасаду ў медычнай клініцы іншага “кашалька Лукашэнкі” Аляксея Алексіна – “Цэнтры спартовай рэабілітацыі НЕО”», – працягвае «Бюро».

У 2022 годзе Вікторыя, якая выйшла замуж у 2021 годзе і стала Дзятлавай, аформіла адпачынак паводле цяжарнасці і родаў. З ліпеня яна афіцыйна пайшла ў дэкрэт, дзе прабыла і ўвесь 2023 год.

У лютым 2024 года яна вярнулася да працы, адразу на пасаду другога сакратара ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10