навіны

Лукашэнка пазбавіў званняў 21 сілавіка за дзеянні ў 2020 годзе

міліцыянты
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
podpis źródła zdjęcia

18 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 425 «Аб пазбаўленні вайсковых (спецыяльных) званняў», паведамляе ягоная прэс-служба.

У тэксце ўказу гаворыцца, што прынятыя меры звязаныя з супрацьпраўнымі дзеяннямі ў 2020 годзе:

,,

«У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнай абстаноўкі ў 2020 годзе яны здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні, якія несумяшчальныя са статусам ваеннаслужачага. У гэтай сувязі кіраўнікі сілавых ведамстваў у вызначаным парадку ініцыявалі <…> пытанне аб пазбаўленні дадзеных асобаў воінскіх і спецыяльных званняў».


Агенты Дзмітрый Пратасевіч і Максім Кандратовіч. Фота: БРЦ, калаж створаны з выкарыстаннем ШІ
Беларускія расследавальнікі даведаліся, як агенты спецслужбаў укараніліся ў апазіцыю і да валанцёраў навіны

Прозвішчы сілавікоў, пазбаўленых званняў, не называюцца.


Пэўная колькасць працаўнікоў сілавых структураў Беларусі сышла з працы пасля задушэння пратэстаў у 2020 годзе і з’ехала за мяжу. Былыя сілавікі стварылі арганізацыі «BYPOL» і «BELPOL», якія сталі часткай беларускіх дэмакратычных сілаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10